27 сакавіка ў рамках правядзення семінара-практыкума “Адкуль мой род” калектыўны прагляд дзейнасці прайшоў у педагогаў Н.У.Крупіч “Карціна ў падарунак” (аплікацыя з выкарыстаннем прыродных элементаў Рэспублікі Беларусь); Л.А.Цыбульскай (музычная забава “Радзіма мая: у марах, у песнях, у словах”).
Выхаванцы групы №5 успомнілі дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Выкарыстоўваючы засушаныя васількі, насенне ільну, стварылі цікавыя паштоўкі.
Выхаванцы старэйшай групы №8 разам з Дзедам-Усяведам сталі ўдзельнікамі свята. Гучалі народныя інструменты: цымбалы, баян. Выхаванцы спявалі, скакалі, гулялі ў народныя гульні. Выніковая песня ўзняла патрыятычны дух не толькі ўдзельнікаў свята, але і слухачоў!
Музычная забава “Радзіма мая: у марах, у песнях, у словах”
“Карціна ў падарунак” (аплікацыя з выкарыстаннем прыродных элементаў Рэспублікі Беларусь)
Количество просмотров:
Вернуться в раздел Новости